Адваката не пускаюць да Змітра Дашкевіча
Каля Горацкай калоніі знаходзіцца каля 30 грамадскіх актывістаў. Яны патрабуюць, каб да Дашкевіча пусцілі адваката.
Тым не менш Анатоль Мялек, новы адвакат палітвязня, пакуль так і не змог сустрэцца са сваім падабаронным. Начальнік калоніі заявіў: павінна быць заява самога Дашкевіча, што ён хоча сустрэцца з адвакатам. Пакуль жа палітвязня, паводле некаторых звестак, трымаюць у штрафным ізалятары калоніі.
Падтрымаць Дашкевіча сабраліся не толькі маладафронтаўцы, але і іншыя вядомыя асобы. Сярод іх маці Змітра Завадскага.
Удзельнікі акцыі зладзілі супольную малітву пад мурамі калоніі. Яны збіраюцца ісці групамі па некалькі чалавек на прыём да начальніка калоніі і патрабаваць сустрэчы Дашкевіча з адвакатамі. Пакуль такога дазволу не будзе, актывісты намераныя заставацца каля калоніі.