Адвакатку зноў не пусцілі да Дашкевіча

Адміністрацыя калоніі без тлумачэння прычын адмовіла адвакатцы, паведамляе сайт "Маладога фронту" (Чэхія). Адвакат спрабавала дамагчыся справядлівасці праз пракуратуру Магілёўскай вобласці, але і там не знайшла падтрымкі. Адвакат напісала шэраг скаргаў. Сярод іншага яна запатрабавала тэрмінова паведаміць пра стан здароўя Дашкевіча і пра магчымасць сустрэчы Дашкевіча з бацькам. Таксама скаргі былі накіраваныя ў пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці.


Адвакат не бачыла Дашкевіча больш за месяц. За гэты час ад палітвязня не прыйшоў ні адзін ліст. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі