Алесь Макаеў называе цудам штраф у 5 мільёнаў рублёў

Нагадаем, што ў гэты дзень грамадскія актывісты адзначалі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. У судзе Макаеў патлумачыў, што мітынгу не было. Сведкі ў судзе таксама казалі, што людзі былі без лозунгаў, спявалі песні і маліліся.

У каментары Еўрарадыё Макаеў назваў дастаткова лёгкі прысуд сапраўдным калядным цудам:

Алесь Макаеў: "Нечаканы прысуд! Як святочны падарунак. Малілася шмат вернікаў за нас, і я не чакаў нават... Як падарунак на Раство, на свята Божага Нараджэння. Нейкі цуд адбыўся... У судзе да справы далучылі пратакол таго, што было год таму — там было 10 сутак арышту. І тут — паўторнае парушэнне. Але далі штраф — сапраўды добрая навіна для мяне".

Макаеў кажа, што хутчэй за ўсё будзе абскарджваць прысуд.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі