Алімпійцы Георгія Кандрацьева згулялі ўнічыю з расійскім "Уралам"

Матч скончыўся ўнічыю 2:2. Расіяне адкрылі лік на 34-й хвіліне, на 50-й Бага забіў гол у адказ. Праз 8 хвілін Сівакоў вывеў нашу каманду наперад, але ўтрымаць пераможны лік беларускія алімпійцы не здолелі.

Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Гутар, Паліцевіч, Палякоў (Гайдучык), Вераціла (Вітус), Кузьмянок (Казлоў), Драгун (Алексіевіч), Д. Бага, Сівакоў (Хвашчынскі), Перапечка (Кібук), Салавей (Гардзяйчук), Скавыш (Зубовіч).

Адзначым, што "Урал" — гэта клуб другой расійскай лігі. Учора ў Турцыі таварыскі матч правяла і нацыянальная футбольная зборная Беларусі, яна таксама згуляла ўнічыю — 0:0 з Малдовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі