Аляксандра Герасіменя выйграла алімпійскае “срэбра”
Беларуская плыўчыха паказала другі вынік на стометроўцы вольным стылем.
Фінал спаборніцтваў прайшоў увечары 2 жніўня. Герасіменя праплыла дыстанцыю за 53,38 сек, саступіўшы 0,38 сек Раномі Кромавіджоджа з Галандыі, якая ўсталявала новы алімпійскі рэкорд — 53,00 сек. Трэцяе месца заняла Тань Йі з Кітаю — 53, 44 сек.
На Алімпіядзе-2012 Аляксандра Герасіменя яшчэ прыме ўдзел у заплыве на 50 метраў вольным стылем. Кваліфікацыі і паўфіналы пройдуць 3 жніўня.
Такім чынам, на рахунку ў алімпійскай зборнай Беларусі два медалі. Першую ўзнагароду заваявала 1 жніўня штангістка Марына Шкерманкова, якая заняла трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 69 кг.