Адвакат з ЗША хоча спагнаць 70 мільёнаў долараў з "Белнафтахіма"
Эмануіл Зэльцэр абвінавачвае кампанію ў датычнасці да свайго арышту.
Нагадаем, адвакат прасядзеў у беларускай турме ў 2008-2009 гадах 16 месяцаў. За выкарыстанне непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Зэльцэра ў Мінску асудзілі на тры гады калоніі, але вызвалілі датэрмінова — дапамог міжнародны рэзананс справы.
Пазоў Эмануіл Зэльцэр падаў у Вярхоўны суд у Нью-Ёрку. У ім ён сцвярджае, што разам са сваёй сакратаркай Уладленай Функ быў незаконна скрадзены і ўтрымліваўся ў якасці закладніка. Амерыканскі адвакат піша, што беларускія ўлады хацелі абмяняць іх вызваленне на адмену санкцый ЗША, уведзеных супраць кампаніі "Белнафтахім".
Ад "Белнафтахіма" Зэльцэр патрабуе 20 мільёнаў долараў ў якасці кампенсацыі за нанесеныя страты і 50 мільёнаў долараў за незаконнае затрыманне і абвінавачванні, паведамляе сайт "Хартыя-97".
Фота — svaboda.org