Антону Сурапіну працягнулі тэрмін затрымання

Каб адкрыць свой сайт, Антон Сурапін прадаў бацькаву машыну

Антону Сурапіну пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы

Алена Сурапіна: "Патэлефанаваў адвакатвідаць, дзяржаўны, бо мы не паспелі дабрацца... Яго пакуль не выпускаюць, але нібыта ненадоўга. Заўтра мы са следчым будзем звязвацца. А зранку будзем з гэтым адвакатам сустракацца".

На колькі дзён Антону працягнулі тэрмін затрымання, маці пакуль дакладна не ведае. Заўтра бацькі мяркуюць перадаць хлопцу перадачу.

Нагадаем, Сурапіна затрымалі за здымкі "дэсанту мядзведзікаў", размешчаныя на яго сайце bnp.by. Хлопца правяраюць на датычнасьць да інцыдэнту. Тым часам Мінабароны дагэтуль упарта абвяргала сапраўднасць звестак пра гэты перфоманс.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі