Арганізатар Народнага сходу ў Жлобіне арыштаваны на 14 сутак
31 кастрычніка прайшоў суд над кіраўніком Жлобінскай арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет" Валерыем Рыбчанкам.
Актывіста пакаралі 14-цю суткамі арышту за арганізацыю Народнага сходу ў Жлобіне 8 кастрычніка. Суд прызнаў Рыбчанку вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, перадае Радыё Свабода.
Сам актывіст перад вынясеннем прыгавору заявіў, што ўлады пераследуюць арганізатараў народных сходаў, бо не хочуць масавых запытанняў пра набалелыя праблемы. А гэта імклівы рост цэн на прадукты харчавання, прамысловыя вырабы, паліва, камунальныя паслугі. Арыштамі й штрафамі ўлады спрабуюць пасеяць страх у грамадстве і такім чынам прадухіліць сапраўды масавыя выступленьні ў абарону годнага жыцця, лічыць Валерый Рыбчанка.