Арганізатары Дня Волі заплацяць 5 мільёнаў рублёў, а не 12
Пра гэта заявіў прадстаўнік аргкамітэта акцыі Віктар Івашкевіч.
Па яго словах, арганізатары не складалі дамову з прадпрыемствам "Зеленбуд". А цяпер няма сэнсу гэта рабіць, бо ўдзельнікі акцыі ўсё прыбралі за сабой. Таму грошы ўдалося зэканоміць, кажа Івашкевіч. Акрамя таго, некаторыя службы выставілі крыху меншыя рахункі, чым прыблізная сума, пра якую гаварылася раней.
Нагадаем, што раней Івашкевіч казаў, што арганізатарам давядзецца заплаціць каля 12 мільёнаў рублёў. Гэтыя разлікі ён правёў папярэдне, арыентуючыся на суму, выстаўленую Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Аднак сёння старшыня аргкамітэта Уладзімір Колас атрымаў на рукі рахункі, якія склалі каля 5 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску прайшло традыцыйнае святкаванне Дня Волі. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, у шэсці і мітынгу прынялі ўдзел, па розных ацэнках, больш за тры тысячы чалавек.