Птушка на Сонцы выклікала магнітную буру (фота)
Сонечная абсерваторыя НАСА SDO "пабачыла" на дыску Сонца выяву птушкі з доўгімі нагамі, падобнай на страўса альбо пеўня.
Гэты незвычайны здымак з'явіўся ў базе дадзеных абсерваторыі ў пятніцу, паведамляе РІА "Новости".
Навукоўцы кажуць, што насамрэч выява "птушкі" — гэта каранальная дзірка, адносна цёмнае месца на Сонцы. Звычайна там узнікаюць магнітныя буры, што і адбылося ў нядзелю.