Бабруйскай школьніцы пагражае 7 гадоў турмы
Дзяўчына скрала ў доме сваёй сяброўкі ювелірныя ўпрыгожванні на вялікую суму.
Школьніцы пазнаёміліся праз інтэрнэт, а потым пасябравалі і сталі кантактаваць у рэальным жыцці. Знаходзячыся ў гасцях у новай прыяцелькі, дзевяцікласніца ўбачыла ў яе пакоі залатыя ўпрыгожванні. Школьніца папрасіла гаспадыню прынесці вады, а падчас яе адсутнасці скрала ювелірныя вырабы. Пасля сыходу госці гаспадары кватэры недалічыліся трох ланцужкоў з крыжыкамі, чатырох пярсцёнкаў і дзвюх пар завушніц, інфармуе БЕЛТА. Бацькі ашуканай дачкі звярнуліся ў міліцыю. Пакуль вярнуць выкрадзенае не атрымалася: дзяўчына кажа, што здала ювелірныя вырабы ў ламбард.
Бабруйскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу. Дзяўчыне за крадзеж у буйным памеры пагражае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Фота — jewelrynewsnetwork.blogspot.com