Балгарыю і Румынію не пусцілі ў Шэнген
Кіраўнікі МУС краінаў ЕC не адобрылі ўступленне Балгарыі і Румыніі ў Шэнгенскую зону.
Аб гэтым паведамляе АР са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Польшчы Ежы Мілера.
Па словах Мілера, супраць удзелу Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскай дамове выступілі Нідэрланды і Фінляндыя, паколькі краіны так і не выканалі неабходныя для ўступлення ў Шэнген патрабаванні па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.