БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў! (Фота+Відэа)
Большую частку матча 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў з літоўскім "Экранасам" барысаўчане гулялі ў меншасці.
Першы гол на 19-й хвіліне забіў Віталь Радзівонаў, але ўжо літаральна праз 3 хвіліны госці зраўнялі лік — мяч у браму беларусаў накіраваў Вялічка. На 35-й хвіліне Рэнан Брэсан зноў вывеў барысаўчан наперад. Праўда, праз 4 хвіліны Брэсан атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля, барысаўчане засталіся ў меншасці.
У далейшым гульня была вельмі нервовай. І БАТЭ, і "Экранас" мелі добрыя моманты, каб змяніць лік, але іх не рэалізавалі. Толькі на 89-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук робіць лік 3:1 на карысць барысаўчан і здымае ўсе пытанні ў матчы.
Нагадаем, тыдзень таму каманды згулялі ў Панявежасе ў “сухую” нічыю.
У пятніцу адбудзецца лёсаванне плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Фота — bymedia.net