БАТЭ перамог, Мазалеўскі зноў забіў

Барысаўскі БАТЭ перамог наваполацкі "Нафтан" — 3:0. Галы на рахунку Мазалеўскага (7-ы гол у чэмпіянаце!), Багі і Канцавога. "Гомель" у гасцях выйграў у "Брэста" — 1:0 (Алексіевіч, 33-я хвіліна). Мінскае "Дынама" на сваім полі прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 1:2 (Сімавіч, 32; Януш, 2, 7). "Белшына" разграміла "Славію-Мазыр" — 3:0 (Гардзяйчук, 43, Блізнюк, 80, Кабанаў, 90). Гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 1:1 (Кавалёнак, 29; Чалядзінскі, 82).

Пасля 9 тураў лідыруе БАТЭ, у якога 21 ачко, у "Гомеля" — 18, у "Шахцёра" — 16 (але ён згуляў на матч больш).

Матчы наступнага, 10-га тура, пройдуць 12 траўня. У гэты дзень сустрэнуцца "Гомель" і БАТЭ.

Фота:  v3g.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі