БАТЭ завяршыў чэмпіянат Беларусі перамогай гонару
У апошнім, 33-м туры першынства краіны сярод каманд вышэйшай лігі барысаўскі клуб выйграў у салігорскага “Шахцёра” — 2:1.
Гэты матч для абодвух каманд ужо нічога не вырашаў: за два туры да заканчэння чэмпіянату БАТЭ зноў забяспечыў сабе “золата”, а “Шахцёр” чарговым разам заваяваў “срэбра”. У сённяшняй сустрэчы дзве наймацнейшыя каманды толькі пацвердзілі падзел месцаў у тройцы лідараў.
Яшчэ адзін датэрміновы прызёр чэмпіянату — мінскае “Дынама”, якое ў мінулым туры адваявала сабе трэцяе месца, у гэтым туры не гуляла. Клуб “Гомель”, адсунуты ў гэтым сезоне на чацвёрты радок, у фінальным туры прайграў бабруйскай “Белшыне” — 1:3.
“Нёман” абыграў жодзінскі “Тарпеда-БелАЗ”, аўтсайдэра чэмпіянату — 2:1. “Брэст” перамог мазырскую “Славію” — 2:0, а наваполацкі “Нафтан” прайграў “Мінску” — 1:2.
Вынікі чэмпіянату Беларусі па футболе (вышэйшая ліга)
1. БАТЭ — 68
2. “Шахцёр” — 61
3. “Дынама” (Мінск” — 56
4. “Гомель” — 50
5. “Нёман” — 41
6. “Мінск” — 39
7. “Белшына” — 30
8. “Брэст” — 29
9. “Нафтан” — 29
10. “Славія” — 27
11. “Тарпеда-БелАЗ” — 24
Жодзінскі клуб "Тарпеда-БелАЗ" згуляе "пераходны" матч з "Гарадзеяй".