Беларусь і Расія плятуцца ў хвасце рэйтынгаў дэмакратыі
Украіна — пасярэдзіне табліцы са 167 краін. Наша паўднёвая суседка з "гібрыдным рэжымам" заняла 80-е месца ў рэйтынгу дэмакратый.
The Economist Intelligence Unit апублікавала індэкс дэмакратыі 167 краін свету. Усе краіны свету па ўзроўні дэмакратыі былі падзеленыя на чатыры групы: паўнавартасныя дэмакратыі (25 краін свету), дэмакратыі з недахопамі (54 дзяржавы), гібрыдныя рэжымы (37 краінаў) і аўтарытарныя рэжымы (51 дзяржава).
Паўнавартаснымі дэмакратыямі з'яўляюцца Нарвегія, Швецыя, Ісландыя, Данія, Новая Зеландыя, Аўстралія, Швейцарыя, Канада, Фінляндыя і інш.
Да дэмакратый з дэфектамі належаць Партугалія, Францыя, Італія, Грэцыя, Эстонія, Ізраіль, Індыя, Польшча, Латвія, Венгрыя, Харватыя, Малдова, Румынія.
У аўтарытарныя рэжымы патрапілі Беларусь і Расія.
Фота — Коммерсант