Беларус раскажа палякам аб сваіх падарожжах у Афганістан і Таджыкістан
23 лістапада ў Варшаве пройдзе прэзентацыя фотаздымкаў беларуса Аляксея Язылеца з яго падарожжа ў Афганістан і Таджыкістан.
Гэтыя краіны хлопец наведаў у 2009 і 2010 годзе. У часе вандроўкі Аляксей часта карыстаўся аўтастопам.
Прэзентацыя пройдзе а 19-й гадзіне ў будынку Галоўнай Эканамічнай Школы (Szkoła Główna Handlowa) на алеі Незалежнасці 162 (al. Niepodległości 162) у актавай залі №7.
Гэта ўжо другая прэзентацыя фотаздымкаў беларуса ў Варшаве. 16 лістапада Аляксей прадставіў свае фота з пяцімесячнага падарожжа аўтастопам па Афрыцы.
Агулам за час сваіх вандровак ён наведаў ужо 77 краінаў.