Беларус у Расіі абрабаваў француза, а пасля напаў на немца
Паліцыя горада Калугі затрымала 23-гадовага беспрацоўнага жыхара Беларусі.
Яго падазраюць у здзяйсненні рабаванняў замежных грамадзян. Як паведамляюць расійскія СМІ, каля трох месяцаў таму малады чалавек прыехаў да сваякоў у Калугу. Пастаяннай працы мужчына не меў, здараліся толькі выпадковыя заробкі.
За адну ноч ахвярамі беларуса сталі француз і немец. Спачатку каля забаўляльнай установы зламыснік ударыў у патыліцу 49-гадовага грамадзяніна Францыі і забраў 7 тысяч расійскіх рублёў (каля 210 долараў). Праз гадзіну здабычай рабаўніка сталі 10 тысяч рублёў (каля 300 долараў) і мабільны тэлефон, які належаў 47-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны.