Беларуская бягуха заваявала срэбра на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы
У Таліне праходзіць моладзевае першынства кантыненту па лёгкай атлетыцы.
Беларуска Юлія Юрэня прабегла дыстанцыю 400 метраў за 53,03. Гэта да таго ж юніёрскі рэкорд Беларусі.
Чэмпіёнкай Еўропы на гэтай дыстанцыі стала румынка Б’янка Разор — 51,96, бронза ў галандкі Мадэі Гафур — 53,73, паведамляе Прессбол.