Беларускі саюз журналістаў нагадаў АБСЕ пра неўязных прапагандыстаў
Афіцыйная журналісцкая арганізацыі накіравала ліст прадстаўніцы АБСЕ па свабодзе СМІ Дуне Міятавіч.
Гэта ўжо другі па ліку зварот з нагоды еўрасаюзаўскага спісу неўязных і наяўнасці ў ім супрацоўнікаў беларускіх СМІ. Папярэдні ліст на адрас Міятавіч быў адпраўлены ў сакавіку 2011 года.
У БСЖ лічаць, што падобныя санкцыі — прэцэдэнт, які ўяўляе небяспеку для ўсёй журналісцкай супольнасці, перадае БЕЛТА. Нагадаем, што пад візавыя санкцыі Еўрасаюзу трапілі кіраўнік БСЖ Анатоль Лемяшонак, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін, кіраўніцтва газеты "СБ — Беларусь сегодня" ды іншыя.