Беларускія медыкі гатовыя лячыць грамадзян Еўрасаюза
У Варшаве адбылася першая прэзентацыя патэнцыялу пакуль новай паслугі з Беларусі — медыцынскага турызму.
Мяркуецца, што тыя ж палякі могуць зацікавіцца такой прапановай. У Польшчы ёсць два варыянты лячэння — доўгія гадзіны чакання ў муніцыпальных бальніцах або дарагія прыватныя клінікі, адзначае тэлеканал "Беларусь-1".
Варшаву для першай заходнееўрапейскай прэзентацыі беларускага медыцынскага патэнцыялу ў Мінску выбралі не выпадкова. Для перспектыўнага экспарту паслуг амаль неадчувальны моўны бар'ер і геаграфічная блізкасць краін — аптымальныя ўмовы развіцця. Ужо ў найбліжэйшы час у Міністэрстве спорту збіраюцца запрасіць наведаць беларускія клінікі ўсіх зацікаўленых польскіх экспертаў са сферы турызму і медыцыны.
Заробленыя грошы плануецца накіроўваць на мадэрнізацыю беларускіх лякарняў і на стажыроўкі спецыялістаў.
Фота — bymedia.net