Беларусы ў Польшчы абкрадалі беларускія аўтамабілі
Паліцыя арыштавала вінаватых ва ўзломе машынаў, прыпаркаваных на тэрыторыі гандлёвых цэнтраў у Беластоку.
Мужчыны кралі з аўтамабіляў беларусаў, якія прыязджалі ў Польшчу на закупы, бытавую тэхніку, электронныя і прамысловыя тавары.
Як паведамляе “Kurier Poranny”, злодзеямі аказаліся беларусы ва ўзросце 28 і 37 гадоў. Яны былі затрыманыя на месцы злачынства, калі спрабавалі скрасці з чарговага аўтамабіля тэлевізар і кухонную пліту.
Мужчыны абвінавачваюцца ў 6 крадзяжах. Ім пагражае да 10 гадоў зняволення.