"Белэнэрга": На Мінскай ЦЭЦ-5 загарэлася дызпаліва
Аднак ніякага выбуху энэргаблока там не было.
Нагадаем, што некалькі дзён таму ў інтэрнэт-СМІ з'явілася інфармацыя, нібыта на ЦЭЦ-5 ў сярэдзіне снежня адбыўся выбух энэргаблока. Чыноўнікі "Белэнэрга" адмаўляліся каментаваць яе. Дырэктар ЦЭЦ пасля настойлівых тэлефанаванняў заявіў, што энэргаблок быў спынены яшчэ на пачатку лістапада.
Нарэшце 5 студзеня чыноўнікі "Белэнэрга" паведамілі дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА, што ў адным з элементаў газатурбінай устаноўкі ПГУ-400, зробленай у Кітаі, нечакана загарэлася дызельнае паліва. Адбылося гэта 2 лістапада. Для выяўлення прычынаў і тэхнічнага стану турбіны яе разабралі і правялі дыягностыку. Рамонтам устаноўкі займаецца Кітайская нацыянальная карпарацыя, якая і паставіла яе.
Фота — darriuss.livejournal.com