Белстат адзначае падзенне экспарту і рост імпарту
Адпаведна расце паказчык адмоўнага сальда знешняга гандлю.
17 сакавіка Белстат апублікаваў дадзеныя аб знешнім гандлі ў студзені.
Тавараабарот знешняга гандлю за першы месяц 2011 года ў параўнанні са студзенем 2010 года вырас амаль на 12%. Пераважна за кошт імпарту, які ў параўнанні са студзенем 2010 г. з разліку ў бягучых коштах павялічыўся на 36,7%, або на 663,9 млн. долараў. А вось экспарт па адпаведных паказчыках паменшыўся на 13,1%, або на 236 млн. долараў.
Як вынік — "У студзені 2011 г. сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 902,6 млн. долараў", гаворыцца ў паведамленні Белстата.
Статыстыкі нагадваюць, што год таму гэтая велічыня складала ўсяго 2,7 млн. долараў. Гэта значыць, леташні паказчык пагоршаны ў 334 разы!