Брэсцкую крэпасць абараняюць ад баброў (фота)

Бабры, якія жывуць на беразе ракі Мухавец, пачалі нарыхтоўваць сабе корм на зіму. У выніку недалёка ад цэнтральнай выспы Брэсцкай крэпасці з'явіліся абгрызеныя вербы. Некаторыя з іх нават пападалі ў ваду.

У каментарыі газеце "Брестский курьер" эколагі паведамілі, што найлепшы варыянт захавання дрэваў у такой сітуацыі — абвязаць іх ствалы металічнай сеткай у некалькі слаёў. Аднак супрацоўнікі комплексу вырашылі змагацца з жывёламі па-свойму — пры дапамозе калючага дроту. Застаецца толькі здагадвацца, ці не раніць такая "абарона навакольнага асяроддзя" саміх баброў. А вось рэкамендаваная спецыялістамі сетка з'явілася толькі на адным дрэве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі