Брэсцкім актывістам “Гавары праўду!” забаранілі экалагічную акцыю

Арганізатары акцыі хацелі прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы смуроду ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзеяннем чыноўнікаў. Заяўкі ў гарвыканкам падалі на тры пікеты: 25, 26 і 27 лістапада з колькасцю ўдзельнікаў у кожным да 15 чалавек.

Нагодай для правядзення акцыі “За чыстае паветра” паслужылі звароты жыхароў дамоў ля ракі Мухавец. Людзі скардзіліся на непрыемны пах, які запаўняе іх кватэры, паведамляе БелаПАН.

Аднак усе пікеты забаранілі. Гэтыя рашэнні ўладаў актывісты “Гавары праўду!” маюць намер абскардзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі