Брэсцкія актывісты праз суд дабіваюцца права на правядзенне пікетаў

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, заяўку на правядзенне такіх акцый у Брэсцкі гарвыканкам падаваў намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі.

Акцыі планавалася праводзіць штодня з 1 па 5 кастрычніка з 17.00 да 19.00 у розных месцах горада пад лозунгам “Свабоду палітвязням! Спыніць катаванні і пераслед!”. Гарвыканкам адмовіў у правядзенні акцый, матывуючы гэта тым, што ў заяўцы пазначаны месцы, не прызначаныя для правядзення пікетаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі