Былы палітвязень Зміцер Бандарэнка выляцеў з Мінска ў Варшаву

"Наша ніва" нагадвае, што за кратамі Бандарэнка перанёс дзве аперацыі: яму выдалілі міжпазванковую грыжу і абсцэс на назе. Аднак яго стан здароўя не палепшаў.

Таксама Зміцер Бандарэнка паўтара года не бачыў дачку, якая жыве ў польскай сталіцы.

Самалёт ён выбраў на той выпадак, каб было недалёка вяртацца, калі б яго ўнеслі ў спісы невыязных. Але пытанняў пры праходжанні мяжы не ўзнікла.

Нагадаем, Зміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саннікава, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, летась быў асуджаны на два гады калоніі па справе Плошчы. Пасля напісання прашэння аб памілаванні, 15 красавіка сёлета яго выпусцілі на волю. За ім ўстаноўлена "прафілактычнае назіранне". І пры выездзе за межы беларускай сталіцы больш чым на месяц ён павінен папярэджваць органы ўнутраных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі