Чарговая вялікая група нелегалаў пракралася з Беларусі ў Польшчу

Пасля гэтага група раздзялілася: паколькі жанчына з чатырма дзецьмі запавольвала рух, то трое мужчын яе пакінулі і пайшлі сваёй дарогай. Аднак гэта ім не дапамагло — у выніку ўсе нелегалы былі затрыманыя польскімі памежнікамі. Іх хутчэй за ўсё чакае высылка на радзіму, паведамляе Падляшскі аддзел памежнай службы.

Гэта ўжо шостая група нелегалаў з пачатку года, якая змагла прайсці беларуска-польскую мяжу.

Нагадаем, што 19 красавіка прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Еўрасаюзам. Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі звяртаць на тых, хто выязджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі