Часопіс Arche паcпрабуе перарэгістравацца ў наступным годзе

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў выканаўца абавязкаў рэдактара Алесь Пашкевіч. За апошнія два месяцы гэта будзе другая спроба аднавіць ліцэнзію выдання.

Пакуль застаецца нявырашаным пытанне, хто ўзначаліць Arche. Алесь Пашкевіч стаў выканаўцам абавязкаў рэдактара пасля эміграцыі папярэдняга галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава. 12 снежня Мінінфармацыі адмовіла ў перарэгістрацыі Arche, спаслаўшыся на неадпаведнасць Пашкевіча патрабаванням, якія заканадаўства вылучае да кандыдатуры галоўнага рэдактара.

Нагадаем, што ў верасні Булгакава абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку дома ў яго арыштавалі больш за 5000 асобнікаў кніг, а ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікалі заснавальніка Arche Андрэя Дынько. Пасля гэтага Булгакава вызвалілі ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс. Тым не менш у той жа дзень ДФР заблакаваў рахункі выдання.

Фота — pawet.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі