Дамы і дачы пад Смалявічамі дзеля індустрыяльнага парка не знясуць

Нагодай для сустрэчы чыноўнікаў з насельніцтвам сталі хваляванні з-за звестак пра нібыта запланаваны знос жылых пасёлкаў. Нібыта вялікая будоўля ў рамках праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка патрабуе дадатковых плошчаў. Згодна з адпаведным міжурадавым пагадненнем, парк размесціцца на тэрыторыі ў 80 квадратных кіламетраў. На першым этапе плануецца засвоіць тэрыторыю ў 4 квадратных кіламетры.

Між тым у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра знос дамоў у 15 населеных пунктах і 30 садовых таварыствах. Са словаў начальніка ўпраўлення інвестыцый Міністэрства эканомікі Кірыла Карацеева, праект указа, размешчаны ў інтэрнэце, — гэта толькі адзін з першапачатковых варыянтаў, прапанаваных кітайскім бокам. Цяпер межы індустрыяльнага парка ўдакладняюцца. Цалкам верагодна, што пасёлкі і лецішчы пакінуць у яго межах, як своеасаблівыя выспы, якія не будуць закранутыя, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі