Дэпутат Дзярждумы: кандыдаты перад выбарамі амаль не агітавалі за сябе

Як распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё дэпутат Дзярждумы ад партыі “Справядлівая Расія” Аляксандр Чацверакоў, кандыдаты не асабліва стараліся сустракацца з выбаршчыкамі, ездзіць у рэгіёны. Напрыклад, ніводны з пяці кандыдатаў не наведаў Курскую вобласці, дзе жыве больш за паўтара мільёны выбаршчыкаў.

“Не было перад выбарамі адчування таго, што адбываецца нешта, што можа змяніць наша жыццё, — сказаў дэпутат расійскага парламенту. — Нешта спакойнае і вялабягучае”.

У правінцыі акцыі апазіцыі прайшлі проста незаўважнымі і жыхароў той самай Курскай вобласці гэтыя падзеі не зацікавілі, хоць гэта не самы глухі рэгіён у 500 км ад Масквы. Мясцовых акцый апазіцыі тут таксама не было заўважана.

“Большасць насельніцтва была адхіленая ад гэтага віртуальнага перадвыбарчага працэсу. Гэта тут, у правінцыі ён віртуальны, а у Маскве і Санкт-Пецярбурзе ён набывае рэальныя абрысы — людзі выходзяць на вуліцы. Мы ведаем пра Балотную плошчу, пра плошчу Сахарава. Я як дэпутат Дзярждумы ў курсе гэтых палітычных падзеяў, а для шараговага жыхара расійскай глыбінкі гэта нешта далёкае і можа быць нават не зусім зразумелае. Прынамсі, гэта агульны настрой, настрой маіх выбаршчыкаў, жыхароў Курскай вобласці”.

Аляксандр Чацверакоў таксама адзначае, што нягледзячы на млявую перадвыбарчую кампанію, яўка на галасаванне сёння выглядае больш актыўнай, чым на выбарах у Дзярждуму. А тады перадвыбарчая агітацыя была больш яскравай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі