"Дняпро", футбалісты якога страйкавалі, згуляў унічыю з "Тарпеда-БелАЗ"

У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" і магілёўскі "Дняпро" згулялі ўнічыю 1:1. Лік на 6-й хвіліне адкрыў абаронца гаспадароў поля Вадзім Яўсееў (той самы, які плануе балатавацца на пасаду мэра падмаскоўных Мыцішчаў), але на 45-й хвіліне нападаючы гасцей Андрэй Лясюк забіў гол у адказ.

Адзначым, што футбалісты "Дняпра" некалькі дзён страйкавалі і не выходзілі на трэніроўкі — яны патрабавалі выплаціць ім запазычанасці па заробках.

Нагадаем, што першы матч 19-га тура прайшоў у пятніцу: "Віцебск" прайграў барысаўскаму БАТЭ — 0:1. У нядзелю адбудуцца яшчэ тры матчы: "Мінск" "Нёман", "Шахцёр""Нафтан", "Дынама" (Брэст)"Дынама" (Мінск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі