Доктарам навук цяпер можна стаць без кандыдацкай ступені
Абараняць доктарскія дысертацыі дазволяць проста пры наяўнасці высокіх навуковых дасягненняў.
Такая норма закладзеная ва ўказе кіраўніка краіны №561, падпісаным 1 снежня. Апроч гэтага, ва ўказе прапісаныя некаторыя новыя правілы падрыхтоўкі навуковых кадраў. Так, напрыклад, нельга будзе паўторна атрымліваць адукацыю пасля ВНУ, калі чалавек быў адлічаны з аспірантуры ці дактарантуры па непаважлівых прычынах. Пры гэтым, калі чалавек хоча атрымаць кандыдацкую ступень, ён можа паступіць у аспірантуру толькі для здачы адпаведных экзаменаў і залікаў, але не вучыцца там, паведамляе БЕЛТА.