Домрачава не выйдзе на старт у пятніцу, бо прыхварэла

Таму ў пятніцу яна не выйдзе на спрынтарскую гонку трэцяга этапу Кубка свету па біятлоне. Такое рашэнне прыняў трэнерскі штаб, паведамляе Федэрацыя біятлону. Нагадаем, што спаборніцтвы праходзяць у славенскай Паклюцы.

На спрынт заяўленыя пяць беларускіх біятланістак: Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Скардына, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко.

Трэці этап Кубка свету працягнецца ў Паклюцы ў суботу гонкамі пераследу. Туды адбіраюцца па 60 найлепшых прадстаўніц спрынту. Паколькі Домрачава не ўдзельнічае ў спрынце, то яна прапусціць і гонкі пераследу.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі