Дзяржава чакае ад культуры належнай аддачы і самафінансавання
На сённяшняй нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка ставіў задачы кожнаму міністэрству. Агульнае ў гэтых задачах — эканомія і пошук інвестараў.
Не стала выключэннем і Міністэрства культуры. Кіраўнік ведамства Павел Латушка таксама быў збянтэжаны неабходнасцю пошука грошай "на баку". Кіраўнік дзяржавы параіў "не разглядаць дзяржаву як бяздонную бочку", а "шырэй прыцягваць мецэнатаў, спонсараў і інвестараў".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што чакае большай аддачы ад укладзеных у сферу культуры сродкаў. Напрыклад, штогод толькі ў фільмавытворчасць дзяржава ўкладвае каля Br30 млрд. Аднак акупляльнасці ад айчыннага кінематогрофа па-ранейшаму няма.