Экс-кіраўніку польскай разведкі пагражае тэрмін за турмы ЦРУ

Сярод абвінавачванняў — перавышэнне службовых паўнамоцтваў, парушэнне нормаў утрымання вязняў і дазвол на выкарыстанне катаванняў у дачыненні да арыштантаў. Справа разглядаецца ў закрытым парадку, паведамляюць польскія СМІ.

Следства мяркуе, што экс-кіраўнік разведкі меў непасрэднае дачыненне да арганізацыі незаконнага ўтрымання палонных, якіх у Польшчу дастаўлялі супрацоўнікі ЦРУ. Акрамя таго, вядома, што такая дастаўка палонных адбывалася на працягу некалькіх гадоў падчас так званай амерыканскай вайны з тэрорам.

Сам Семянткоўскі ад каментароў адмаўляецца. Разведчык не збіраецца супрацоўнічаць са следствам: ён упэўнены, што разгалошванне такой інфармацыі пагражае нацыянальнай бяспецы.

Следства па справе пра турмы ЦРУ ў Польшчы пачалося ў 2008 годзе. Семянткоўскі узначальваў польскую разведку ў 2002-2004 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі