Ермакова не крыўдуе, што яе прызначылі кіраваць Нацбанкам у крызіс
Пра гэта Надзея Ермакова паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 снежня.
Па яе словах, пытанне не ў тым, мужчына ці жанчына кіруе галоўным банкам краіны. Ермакова лічыць, што калі б яна была мужчынам, яе ўсё адно прызначылі б.
У той жа час яна адзначыла, што жанчыне псіхалагічна прасцей перажыць крызіс, у тым ліку і фінансавы крызіс у краіне, перадае interfax.by.