Еўрачыноўнікі абмеркавалі, каму і як дапамагаць у Беларусі
12 ліпеня ў Брусэлі прайшла нефармальная сустрэча міжнародных фінансавых донараў Беларусі.
Прадстаўнікі дзяржаўных органаў краін ЕС, міжнародных арганізацый і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці абмеркавалі механізмы дапамогі Беларусі. Сустрэчу арганізавалі Еўрапейская служба знешняга дзеяння і Еўракамісія, паведамляе прэс-служба Еўракамісіі.
"Міжнародная падтрымка можа паспрыяць станоўчым пераменам у гэтыя цяжкія для беларускага народа часы. Вось чаму ЕС узяўся за каардынацыю высілкаў міжнародных донараў, якія працуюць па Беларусі. Сённяшняя сустрэча дазволіла нам абмяняцца думкамі і ацэнкамі для паляпшэння нашай дапамогі", — заявіў еўракамісар Штэфан Фюле па выніках сустрэчы.
Фота — er.ru