Еўрадэпутат: Я веру, што ў бліжэйшыя дні вызваляць палітвязняў
Крысціян Вігенін патлумачыў, чаму Еўрапарламент адклаў прыняццё рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі.
У інтэрв'ю Радыё Свабода еўрадэпутат адзначыў, што ў Бруселі "атрымалі інфармацыю пра станоўчыя зрухі". Нібыта, неўзабаве могуць вызваліць палітвязняў, чаго патрабуе Еўрапарламент і ЕС.
"Гэткі крок уладаў Беларусі быў бы станоўчым пасылам у бок Еўрасаюзу. Я не думаю, што ён быў бы дастатковым, але ён безумоўна неабходны для нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам. І, магчыма, абодва бакі маглі б паразумецца адносна ўзнаўлення нармальных дыпламатычных адносін. Калі так адбудзецца, дык гэтыя крокі знойдуць адлюстраванне ў нашай рэзалюцыі", — сказаў Вігенін.
Нагадаем, прыняцце рэзалюцыі чакаецца на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Брусэлі, якая пройдзе 28-29 сакавіка.
Фота — democraticbelarus.eu