Фанаты “Партызана” напалі на “дынамаўцаў” з нажамі

Інцыдэнт здарыўся 17 лістапада па абедзе ў Смалявічах каля кавярні “Азёрная”. Там фанаты мінскага клуба вышэйшай лігі святкавалі трэцяе месца любімай каманды ў чэмпіянаце Беларусі, перадае Goals.by.

Да кавярні пад’ехала пяць легкавікоў, з якіх выбеглі маладыя людзі і пачалі скандаваць “МТЗ!”. Яны ўвязаліся ў бойку з заўзятарамі “Дынама”. Нападнікі былі ў масках, выкарыстоўвалі нажы і газавыя балончыкі. Пашкодзілі адзін з аўтамабіляў. Пасля інцыдэнту нападнікі зніклі.

Пацярпелыя “дынамаўцы” здолелі зафіксаваць нумары аўтамабіляў фанатаў “Партызана”. Яны выклікалі міліцыю.

Нагадаем, што “Партызан” ужо год як перастаў існаваць як каманда. У снежні 2011 года бела-чырвоныя заваявалі права гуляць у вышэйшай лізе — і клуб распаўся. Цяпер яго гульцы працуюць у розных камандах. Тым не менш яго фанаты па-ранейшаму актыўныя, у тым ліку на чужых футбольных матчах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі