Футбольны турнір на Кубак Беларускага дома скончыўся бойкай (фота)

12 жніўня мусіў прайсці футбольны турнір на Кубак Беларускага дома, арганізацыі, створанай беларускімі палітуцекачамі і эмігрантамі ў польскай сталіцы. Футбольнае поле ў Варшаве па адрасе вул. Тарнавецкая, 4 было зарэзерваванае на 12.00 беларусамі. Але фанаты варшаўскага футбольнага клуба “Легія”, якія гулялі у футбол там жа, але раней па часе, вырашылі не аддаваць поле без бою. Яны пачалі агрэсіўна паводзіць сябе. Дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка прыйшоў на гульню з дзецьмі. Польскія фанаты пачалі іх чапляць. Гэтае здарэнне скончылася бойкай. 

Вось што перадала карэспандэнтка Еўрарадыё Алена Сіўцова з месца падзеяў:

Алена Сіўцова: "Гэтая падзея шакавала ўсіх. Пачалося ўсё з таго, што палякі не хацелі вызваляць поле, яны хацелі гуляць далей.  Беларусы сказалі, што на 12.00 зарэгістраваны час, мы мусім пачынаць. Пачаўся так званы дваравы гон. Калі ўсё ж палякі скончылі і беларусы выходзілі на поле, каб пачаць гуляць, то першыя напалі на беларусаў. Зламалі Змітру Бародку нос. Цяпер прыехалі хуткая дапамога і паліцыя".

Сярод ахвочых паўдзельнічаць у турніры былі журналісты Еўрарадыё, Белсату і актывісты з  Еўрапейскай Беларусі, арганізацыі Беларуская Нацыянальная Памяць, Беларускага дому. Цяпер паліцыя праводзіць разбіральніцтва.

Фота: Алена Сіўцова, Воля Міцкевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі