Галандыя патрабуе ад Еўрасаюза санкцыяў супраць Беларусі
Міністр замежных спраў Нідэрландаў Уры Разенталь выступіў з асуджэннем расстрэлаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
“Гэта непрымальна, — заявіў ён, — што ў Беларусі ўсё яшчэ здзяйсняюцца смяротныя прысуды… Я паўтараю маё патрабаванне да Еўрасаюза адносна далейшых санкцыяў супраць апошняй дыктатуры Еўропы”, — адзначыў кіраўнік галандскага МЗС Уры Разенталь.
Раней пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва асудзілі міністр замежных справаў Нямеччыны Гіда Вестэрвэле і кіраўнік ведамства канцлера Ангелы Мэркель — Рональд Пафала, кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Еўрасаюза Кэтрын Эштан, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, нагадвае Радыё Свабода.