Гамяльчане выйгралі чарговую вайну супраць шчыльнай забудовы
Жыхары вуліцы Валгаградскай дамагліся адмены рашэння ўладаў наконт будаўніцтва ў іх двары новага шматпавярховіка.
У квартале стаіць сем дамоў-хрушчовак 1964 года. У дамах не рабілі капітальны рамонт, там няма дзіцячай пляцоўкі і шмат камунальных праблем. Пры гэтым улады хацелі адабраць у іх двор пад будаўніцтва 10-павярховіка.
Новы праект згарнулі пасля таго, як жыхары квартала сабралі 300 подпісаў супраць яго рэалізацыі. Таксама ў Гомелі ў пачатку сакавіка прайшлі грамадскія слуханні па гэтым пытанні. 30 сакавіка жыхары “хрушчовак” па вуліцы Валгаградскай атрымалі адказ ад уладаў: будоўля новага шматпавярховіка прызнаная немэтазгоднай, інфармуе БелаПАН.
Разам з тым пакуль застаецца нявырашанай і праблема з капітальным рамонтам старых дамоў.