"Гомель" прайграў "Ливерпулю" — 0:3 (відэа)

Нагадаем, у першым матчы ў Гомелі выйграў англійскі клуб з лікам 1:0. У тым матчы каманда Алега Кубарава выглядала вельмі добра, у Ліверпулі ж давялося абараняцца амаль увесь матч і не вельмі ўдала. І гэта не дзіўна — "Ліверпуль" выйшаў у сваім самым баявым складзе: Пепе Рэйна, Глен Джонсан, Шкртэл (Карагер, 77), Агер, Хасэ Энрыке, Лукас Лейва (Спірынг, 86), Джэрард (к), Шэлві (Адам, 76), Сцюарт Даўнінг, Суарэс, Барыні.

Галы на рахунку Барыні (21-я хвіліна), Джэрарда (41-я) і Глена Джонсана (72-я).

"Гомель" выступаў у наступным складзе: Бушма, Мацвейчык, Кузьмянок, Кашэўскі (к), Клімовіч (Яўсеенка, 86), Казека (Кірыльчык, 75), Варанкоў, Новак (Ліпаткін, 62), Алексіевіч, Платонаў, Алумона.

Для "Гомеля" сёлетні еўракубкавы сезон скончаны, а "Ліверпуль" крочыць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі