Гродзенскі "Нёман" выйграў у жлобінскага "Металурга" — 3:2
Першы матч фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакею прайшоў у Жлобіне ў пятніцу вечарам.
Першы перыяд выйгралі гаспадары з лікам 2:0, але ў другім гродзенцы лік зраўнялі. Пераможную шайбу "Нёман" закінуў за 4 хвіліны да сірэны, вызначыўся Кукушкін.
У суботу ў Жлобіне пройдзе другі матч фінальнай серыі.