Ігар Чаргінец: Гаварыць пра пацверджанне праграмы авіяпалётаў перадчасна
Перамовы паміж беларускім і расійскім бакамі працягнуцца ў пятніцу.
Нагадаем, увечары ў чацвер расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што "авіяцыйныя ўлады Беларусі і Расіі ўзгаднілі палёты да 10 траўня" і, нібыта, засталося яшчэ дапрацаваць пагадненне. Намеснік гендырэктара нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец заявіў, што гаварыць пра пацверджанне праграмы авіяпалётаў перадчасна і трэба дачакацца падпісання адпаведнага дакумента. Перамовы працягнуцца 30 сакавіка, адзначыў Ігар Чаргінец.
У панядзелак, 26 сакавіка, праз спрэчкі паміж авіяцыйнымі ўладамі Беларусі і Расіі аб колькасці штодзённых рэйсаў, якія будуць выконваць беларускія і расійскія авіякампаніі, на чатыры гадзіны ўсе палёты паміж Мінскам і Масквой былі спыненыя.