Імя новага галоўнага трэнера мінскага "Дынама" абвесцяць у красавіку
Пра гэта сёння паведаміў старшыня назіральнай рады ХК "Дынама-Мінск" Юрый Бародзіч.
Нагадаем, што новы трэнер мусіць замяніць 63-гадовага чэха Марэка Сікору, які завяршыў сваю спартовую кар'еру.
Па словах Бародзіча, якія перадае БЕЛТА, цяпер ідзе прапрацоўка ўсіх магчымых кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера. Разглядаюцца як айчынныя, так і замежныя спецыялісты. Сталічны хакейны клуб не выключае нават, што можа запрасіць трэнера з беларускай экстралігі. Пры выбары паміж беларускім і замежным спецыялістамі аднолькавага ўзроўню перавага будзе аддавацца айчыннаму трэнеру.
Дарэчы, Сікора, пакідаючы каманду, не стаў даваць рэкамендацый наконт кандыдатуры свайго пераемніка.
Фота — tut.by