Інтэлігенцыя патрабуе спыніць ціск на Дашкевіча

Зварот у абарону палітвязня падпісалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, паэт Ніл Гілевіч, музыка Лявон Вольскі, археолаг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Алесь Краўцэвіч. Яны просяць палкоўніка А.Барсукова забяспечыць для палітвязня нармальныя ўмовы ў штрафным ізалятары, а таксама вярнуць Дашкевічу Біблію, паведамляе mfront.net. Нагадаем, што 17 верасьня зняволены старшыня Маладога Фронту выходзіць са штрафнога ізалятара. Ён ужо пяты дзень трымае галадоўку пратэсту супраць несправядлівага стаўлення да яго адміністрацыі калоніі ў Горках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі