Ірландыя правядзе рэферэндум па дамове Еўрасаюза

Гэты крок даваў бы Еўрасаюзу большы кантроль над ірландскай эканомікай. Адначасова Ірландыя магла б атрымліваць еўрапейскую фінансавую дапамогу.

РІА "Новости" нагадвае, што дагэтуль дамову ЕС, якая прадугледжвае аўтаматычныя санкцыі за парушэнне бюджэтнай дысцыпліны, падпісалі 25 з 27 краін Еўрасаюза. Выключэннем сталі толькі Чэхія і Вялікабрытанія.

Вынікі ірландскага рэферэндума, аднак не паўплываюць на лёс самой дамовы. Для таго, каб яна пачала дзейнічаць, дастаткова ратыфікацыі мінімум 12 дзяржаваў. Аднак, паводле апошніх апытанняў, ірландцы схіляюцца да падтрымкі дакумента: 57% гатовыя за яго прагаласаваць на нацыянальным рэферэндуме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі